У мінскім "Дынама" будзе гуляць адзіны індзеец у НХЛ (фота)

Як адзначае прэс-служба мінскага "Дынама", 33-гадовы ўраджэнец канадскага горада Мус-Фактары з Антарыё з'яўляецца першым і дагэтуль адзіным індзейцам племя "кры", які выходзіў на лёд у афіцыйных матчах Нацыянальнай хакейнай лігі.

Чычу выступаў за "Сан-Хасэ Шаркс" і "Атаву Сентатарс", у 501 матчы закінуў 170 шайбаў і зрабіў 135 галявых перадачаў. Апошні сезон Джонатан Чычу правёў за "Медвешчак" з Заграба, які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. У 54 матчах нападаючы закінуў 19 шайбаў і зрабіў столькі ж галявых перадачаў.



Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі