У мінскім цырку падчас выканання трука разбіўся матацыкліст (відэа)

У мінскім цырку пацярпеў мотафрыстайліст, удзельнік шоу-атракцыёна “Экстрым-рэкорды Гінэса”. Здарэнне адбылося 20 чэрвеня. Адзін з удзельнікаў шоу, які на матацыкле мусіў праляцець над арэнай, стартава з трампліна на ўваходзе на арэну і не змог адолець патрэбную адлегласць. Пры прызямленні ён урэзаўся ў металічную канструкцыю. Здарэнне запісаў на відэа і выклаў у інтэрнэт карыстальнік Twitter @yura_gulick.

Як бачна на відэа, мотафрыстайліст мог атрымаць сур’ёзную траўму, паколькі не толькі моцна ўдарыўся аб канструкцыю прыёмніка, але і ўпаў са значнай вышыні.

У мінскім цырку Радыё Свабода заявілі, што мотафрыстайліст зламаў руку падчас падзення, але цяпер пачуваецца лепей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі