У мінскім Чырвоным касцёле пройдуць дні ўспаміну папы Яна Паўла ІІ

16–18 кастрычніка у мінскім касцёле святых Сымона і Алены пройдуць дні ўспаміну папы рымскага Яна Паўла ІІ.
Цырымонія адбудзецца з нагоды 21-й гадавіны абрання кардынала Караля Вайтылы на святы пасад, паведамляе БелаПАН.

У гэтыя тры дні набажэнствы будуць праводзіцца дзеля найхутчэйшай беатыфікацыі Яна Паўла II.

Для ўдзелу ў днях будуць запрошаны апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Антоні Дзям’янка, а таксама святары сталічных парафій.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі