У мінскім аэрапорце затрымалі “злодзеяў у законе” з Грузіі

У мінскім аэрапорце затрымалі “злодзеяў у законе” з Грузіі

У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі “злодзеяў у законе” з Грузіі. Яны збіраліся выляцець у Стамбул для ўдзелу ў сустрэчы “крымінальных аўтарытэтаў”. Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, затрыманні праводзілі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. 17 студзеня “засвяціўся” 43-гадовы грамадзянін Грузіі Гела Кардава (Гела Гальскі), які прад’явіў беларускім памежнікам расійскі пашпарт на імя іншага чалавека. Падчас апытання ён пацвердзіў свой крымінальны статус і паведаміў, што напярэдадні прыехаў з Расіі і збіраўся наведаць Турцыю.

18 студзеня быў затрыманы “злодзей у законе” 44-гадовы Суліко Шарыкадзэ (Суліко Тбіліскі). Грамадзянін Грузіі прыехаў у Беларусі на аўтамабілі з Расіі. Там ён адбываў пакаранне за захоўванне зброі і наркотыкаў, выйшаў на волю толькі ў снежні мінулага года. Затрымалі Шарыкадзэ з-за таго, што ён знаходзіўся на беларускай тэрыторыі без рэгістрацыі і міграцыйнай карты, парушыў заканадаўства.

У мінскім аэрапорце затрымалі “злодзеяў у законе” з Грузіі
Гела Кардава (Гела Гальскі). Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі