Вы тут

У мінскім аэрапорце затрымалі дваіх іранцаў з фальшывымі пашпартамі

gpk.gov.by

18 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" памежнікі са службай бяспекі авіякампаніі "Белавія" затрымалі дваіх грамадзян Ірана. Як адзначае прэс-служба Памежнага камітэта, яны спрабавалі вылецець у краіны Еўрасаюза, але мелі пры сабе падробленыя дакументы.

Каля 6-й гадзіны раніцы памежнікі затрымалі 44-гадовага іранца, які хацеў адправіцца рэйсам Мінск-Парыж. У мужчыны быў фальшывы пашпарт Грэцыі: як выявілі памежнікі, у ім была падробленая старонка з данымі ўладальніка.

Праз некалькі гадзін з падробленым чэшскім пашпартам памежнікі затрымалі грамадзянку Ірана. Яна збіралася ляцець у Берлін.

На абоіх пачалі адміністрацыйныя справы за парушэнне правілаў знаходжання. Таксама ім пагражаюць крымінальныя справы за выкарыстанне падробленых дакументаў. Абое замежнікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мінгарвыканкама.