У мінскіх універмагах можна будзе вызначыць узровень халестэрыну ў крыві

Як распавёў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Ігар Адзярыха, з гэтай мэтай распрацаваная адмысловая праграма, якая прадугледжвае закуп спецыяльных рэагентаў. Плануецца, што пункты па вызначэнні ўзроўня халестэрыну па прыкладзе пунктаў па вымярэнні артэрыяльнага ціску размесцяцца на базе буйных крамаў сталіцы.

Аднак пакуль не вырашана, ці будзе гэтая працэдура бясплатнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі