У мінскіх судах асуджаныя 23 дэманстранты, амаль усе атрымалі па 15 сутак

У мінскіх судах асуджаныя 23 удзельнікі акцыі пратэсту прыдпрымальнікаў, якая адбылася ў Мінску 10 студзеня. Амаль усе атрымалі па 15 сутак арышту. Яны былі пакараныя за “дробнае
хуліганства” і “ўдзел у несанкцыянаванай акцыі”. Сярод асуджаных вядомы
палітык Анатоль Лябедзька і дзеяч прадпрымальніцкага руху Анатоль
Шумчанка
.

20 сутак – найбольш за ўсіх - атрымала Таццяна Цішкевіч. Вось
як пракаментаваў у інтэрв’ю Еўрарадыё гэты прысуд праваабаронца
Валянцін Стэфановіч:


“Раней большы тэрмін паглынаўся меншым і больш за 15 сутак не
выносілася. А зараз, паводле новага адміністрацыйнага кодэксу, тэрміны складваюцца. І ўлічваючы, што яна, відаць,
ужо неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці, суддзя
вырашыў ёй вынесці не 15, як усім, а 20 сутак”.

Паводле словаў Стэфановіча, агулам, з улікам тых актывістаў, якія былі
затрыманыя прэвентыўна напярэдадні акцыі, за краты патрапіла каля 25
чалавек.