У мінскіх службах "Адно акно" і РКЦ пакуль не ведаюць цэны на арэнду з 1 ліпеня

У мінскіх службах "Адно акно" і РКЦ пакуль не ведаюць цэны на арэнду з 1 ліпеня

У сталічных разлікова-касавых цэнтрах і службах "Адно акно" адмаўляюцца разлічваць кошты арэнды жылля, якое з 1 ліпеня пяройдзе ў камерцыйны фонд дзяржавы ў выпадку, калі яго не прыватызуюць. Пры гэтым, да заканчэння тэрміну прыватызацыі застаецца роўна 20 дзён.

"Мы не ведаем, як лічыць, мы не будзем гэта лічыць. Разлікова-касавы цэнтр вам будзе, напэўна, налічваць, але я думаю, што яны пакуль таксама не ведаюць, — адказваюць на просьбу Еўрарадыё падлічыць кошт за арэнду кватэры ў Масюкоўшчыне ў "Адным акне" Фрунзенскага раёна Мінска. У разлікова-касавых цэнтрах меркаванне супрацоўнікаў "Аднаго акна" пацвярджаюць: “Мы не ведаем, як лічыць, нам яшчэ гэта не даводзілі. Мы не ведаем каэфіцыентаў, там жа трэба неяк па зонах гэта лічыць, пакуль не ў курсе”.
 
Аднак у мясцовых выканкамах Еўрарадыё супакойваюць: праз тыдзень спецыялісты цэнтраў будуць у курсе ўсіх "арэндных" пытанняў.

Нагадаем, з 1 ліпеня ўсё непрыватызаванае жыллё стане камерцыйным. То бок, апроч платы за камуналку, жыхарам давядзецца плаціць яшчэ і за арэнду кватэры.

Што танней, прыватызаваць жыллё ці арэндаваць яго ў дзяржавы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі