У мінскай "Сталіцы" дзяўчаты кралі тавар з дапамогай спецпрыстасавання

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС па ахове Мінскага метрапалітэна затрымалі дваіх жыхарак сталіцы ва ўзросце 26 і 32 гадоў. Аператыўнікі знаходзіліся каля выхаду з гандлёвага цэнтра "Сталіца", калі заўважылі дзвюх падазроных дзяўчат, якія неслі шмат пакетаў і абмяркоўвалі планы здзяйснення крадзяжоў.

Высветлілася, што сяброўкі паспелі скрасці 3 пары абутку і адзенне ў адным гандлёвым цэнтры і адну пару абутку — ў іншым. Агульны кошт скрадзенага склаў звыш 3 мільёнаў рублёў. Як адзначае прэс-служба мінскай міліцыі, дзейнічалі дзяўчаты з дапамогай спецыяльнага сродку для таго, каб датчыкі супрацькрадзяжу (біперы) на тавары не спрацавалі пры выхадзе з крамы.

Адна з затрыманых раней прцягвалася да адказнасці за здзяйсненне падобнага злачынства.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі