У мінскай гімназіі №5 забаранілі заняткі ў спартзале

У мінскай гімназіі №5 забаранілі заняткі ў спартзале

У мінскай гімназіі №5 забароненыя заняткі ў спартыўнай зале, бо на яе столі ўтварыліся расколіны. Адпаведнае рашэнне прыняла 29 лістапада камісія па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска, паведамляе прэс-служба МНС

У гімназіі, размешчанай па вуліцы Мендзялеева, 14, навучаецца 955 чалавек.

Камісія вырашыла, што ўзімку на пакрыццё спартыўнай залы з-за снега павялічыцца нагрузка. А гэта можа прывесці да ўтварэння новых расколінаў і далейшай дэфармацыі столі. 

Кіраўніцтва гімназіі спыніла заняткі ў зале, доступ у яе абмежаваны. Заняткі з дзецьмі часова праводзяцца ў малой спартзале. 

Дарэчы, напярэдадні камісія па надзвычайных сітуацыях спыніла навучанне ў сярэдняй школе №4 у Асіповічах: там трывогу спецыялістаў выклікалі пліты перакрыцця на трэцім паверсе. Пакуль будзе ісці рамонт, заняткі з вучнямі гэтай школы будуць адбывацца ў мясцовай гімназіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі