У мінскай бальніцы памёр 25-гадовы хлопец, шукаюць людзей, якія яго прывезлі

У мінскай бальніцы памёр 25-гадовы хлопец, шукаюць людзей, якія яго прывезлі

У Мінску шукаюць сямейную пару, якая прывезла ў бальніцу 25-гадовага хлопца. Пазней ён памёр ад атрыманых раней шматлікіх траўм. Міліцыя распаўсюдзіла здымкі мужчыны і жанчыны.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Кастрычніцкага РУУС сталіцы Эвеліна Дручыніна, здарэнне адбылося ў ноч з 29 на 30 верасня. Хлопец быў у кампаніі з трох чалавек, у адной з крам па Вузаўскім завулку яны распівалі алкагольныя напоі. 33-гадовы мужчына нанёс яму шматлікія ўдары, у тым ліку і па галаве. Пасля гэтага зламыснік разам са сваёй жонкай на аўтамабілі "Mersedes-Benz" зялёнага колеру (дзяржаўны нумар 3444 ВТ-2) завезлі пацярпелага ў бальніцу і з'ехалі. Цяпер яны ў вышуку. Праваахоўнікі просяць грамадзян за ўзнагароджанне дапамагчы іх знайсці.

У мінскай бальніцы памёр 25-гадовы хлопец, шукаюць людзей, якія яго прывезлі
Фота: http://guvd.gov.by
У мінскай бальніцы памёр 25-гадовы хлопец, шукаюць людзей, якія яго прывезлі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі