У мінскага аператара кабельнага тэлебачання адсудзілі 90 млн рублёў

У мінскага аператара кабельнага тэлебачання адсудзілі 90 млн рублёў

Вярхоўны суд Беларусі абавязаў аднаго з мінскіх аператараў кабельнага тэлебачання выплаціць 90 млн рублёў на карысць некалькіх беларускіх выканаўцаў і музычных гуртоў. Як інфармуе БЕЛТА, іск падаў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці. У 2015 годзе аператар неаднаразова трансляваў перадачы аднаго з беларускіх тэлеканалаў, у якіх выкарыстоўваліся музычныя творы шэрагу айчынных выканаўцаў. Паколькі ў аператара кабельнага тэлебачання не было дамовы з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці, апошні і падаў іск у суд.

Паводле рашэння суда, сапраўды меў месца факт парушэння аўтарскага права. Грошы атрымаюць беларускія выканаўцы і гурты, іх імёны і назвы не падаюцца.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі