Вы тут

У мінскае "Дынама" вярнуўся 38-гадовы Аляксей Цярэшчанка

Аляксей Цярэшчанка / hcdinamo.by

У мінскае "Дынама" вярнуўся 38-гадовы Аляксей Цярэшчанка. Расійскі нападаючы падпісаў пробны кантракт з беларускім хакейным клубам. Цярэшчанка выступаў за дынамаўцаў у мінулым сезоне і стаў адным з іх лідараў, капітанам каманды. У 30 матчах ён набраў 16 (6+10) ачкоў.

Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў кажа, што Аляксей Цярэшчанка — "прафесіянал, здольны павесці за сабой, што цяпер асабліва важна для нашай каманды, у складзе якой шмат моладзі". Ад яго чакаюць праяўлення лідарскіх якасцяў і на пляцоўцы, і па-за ёю. "Нам патрэбны ў складзе людзі, якія ўмеюць перамагаць, такія, як трохразовы чэмпіён свету і пяціразовы чэмпіён Расіі Аляксей Цярэшчанка", — адзначае Баскаў.

Таксама стала вядома, што мінскае "Дынама" працягнула пробны кантракт з 37-гадовым нападаючым Аляксандрам Мацярухіным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.