У Мінск прыбывае тэхнічная місія БДІПЧ АБСЕ

Увечары 9 чэрвеня ў Мінск прыбудзе тэхнічная місія Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правам чалавека (БДІПЧ). Яе задача — ацаніць патрэбы назіральнікаў за будучымі парламенцкімі выбарамі ў Беларусі. Як паведамляе БелаПАН, такая тэхнічная місія накіроўваецца ў краіны АБСЕ ў рамках працэдуры назірання за выбарамі і носіць абавязковы характар.

Прадстаўнікі БДІПЧ прабудуць у Мінску да 12 чэрвеня. Праграма іх сустрэч удакладняецца. Па вяртанні ў штаб-кватэру ў Варшаву яны пададуць справаздачу пра тэхнічныя параметры назіральнай місіі ў Беларусі, якая будзе размешчаная на сайце бюро ў адкрытым доступе і накіраваная беларускім уладам. Парламенцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 28 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі