У Мінск прыбыў прадстаўнік у МВФ Юха Каканен

8 лістапада ў Мінск прыбыў намеснік дырэктара Еўрапейскага дэпартамента Міжнароднага валютнага фонду Юха Каканен. Як паведамілі БелаПАН у беларускім прадстаўніцтве фонду, ён возьме ўдзел у перамовах аб магчымасці выдачы Беларусі стабілізацыйнага крэдыту МВФ. Місія МВФ па пытанні выдачы стабілізацыйнага крэдыту працуе ў Беларусі з 27 кастрычніка. Яе ўзначальвае пастаянны прадстаўнік МВФ у Расіі Невен Матэс. Эксперты планавалі завяршыць работу да 6 лістапада, аднак вырашана
прадоўжыць кансультацыі. З просьбай выдзеліць рэзервовы крэдыт у памеры
2 млрд. долараў ЗША да МВФ у канцы кастрычніка звярнуўся Нацыянальны
банк Беларусі. Крэдыт неабходны для папаўнення золатавалютных рэзерваў,
сцвярджаюць у Нацбанку. У кіраўніцтве МВФ, у сваю чаргу, адзначаюць,
што сусветны фінансавы крызіс негатыўна адлюстраваўся на беларускай
эканоміцы і яе доступе да знешніх крыніц фінансавання. Так, змены ўмоў
гандлю ўжо адмоўна паўплывалі на плацежны баланс краіны. Памер
магчымага крэдыту МВФ пакуль не называе.