У Мінск прыбыў дзяржсакратар Ватыкану

Дзяржаўны сакратар Папы Рымскага, кардынал П’етра Паролін прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам увечары 12 сакавіка. Ён плануе асвяціць першы камень новага будынку апостальскай нунцыятуры ў Мінску. Таксама дзяржсакратар Ватыкану плануе сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем, кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы мітрапалітам Паўлам, а таксама з чальцамі Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Таксама кардынал П’етра Паролін наведае міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі, якое пройдзе 14-15 сакавіка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены. 15 сакавіка кардынал узначаліць святую Імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамляе БелаПАН.

Фота: Wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі