У Мінск гуляць з БАТЭ прыедуць "Рэал", "Ювентус" і "Зеніт"

У Манака прайшло лёсаванне групавога турніру футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскі БАТЭ патрапіў у групу "Н". Яго супернікамі будуць мадрыдскі "Рэал", турынскі "Ювентус" і піцерскі "Зеніт".
Вынікі лёсавання наступныя:

Група А: "Чэлсі" (Англія), "Рома" (Італія), "Бардо" (Францыя), "Клюж" (Румынія)

Група B: "Інтэр" (Італія), "Вердэр" (Нямеччына), "Панацінаікас" (Грэцыя), "Анартосіс" (Кіпр)

Група C: "Барселона" (Іспанія), "Спортынг" (Партугалія), "Базель" (Швейцарыя), "Шахцёр" (Данецк, Украіна)

Група D: "Ліверпуль" (Англія), ПСВ (Нідэрланды), "Марсель" (Францыя), "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія)

Група E: "Манчэстар Юнайтэд" (Англія), "Вільярэал" (Іспанія), "Сэлтык" (Шатландыя), "Ольбарг" (Данія)

Група F: "Ліён" (Францыя), "Баварыя" (Нямеччына), "Сцяўа" (Румынія), "Фіярэнтына" (Італія)

Група G: "Арсенал" (Англія), "Порту" (Партугалія), "Фенербахчэ" (Турцыя), "Дынама" (Кіеў, Украіна)

Група H: "Рэал" (Іспанія), "Ювентус" (Італія), "Зеніт" (Санкт-Пецярбург, Расія), БАТЭ (Барысаў, Беларусь)

Першы тур групавога этапу адбудзецца 16-17 верасня, наступныя гульнявыя дні прызначаныя на 30 верасня - 1 кастрычніка, 21-22 кастрычніка, 4-5 лістапада, 25-26 лістапада і 9-10 снежня. Дзве найлепшыя каманды з кожнай групы прымуць удзел у лёсаванні першага круга плэй-оф 19 снежня. Клубы, якія займуць трэція месцы на групавым этапе, атрымаюць права згуляць у 1/16 фінала Кубка УЕФА.

Дарэчы, паводле звестак афіцыйнага сайту УЕФА, сярод 32 камандаў у БАТЭ самы нізкі каэфіцыент - 1760. Нават у кіпрскага "Анартосіса", які на 31-м месцы - 4327, а ў чэмпіёна - "Манчэстар Юнайтэд" - 107996.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі