У Мінэканомікі Беларусі прайшла сустрэча па сітуацыі з ІП

У Мінэканомікі Беларусі прайшла сустрэча па сітуацыі з ІП

У Міністэрстве эканомікі Беларусі прайшла сустрэча па сітуацыі з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Указ № 222 аб сертыфікатах для тавараў ніхто адмяняць не будзе, паведаміў Еўрарадыё па яе выніках старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін. Паводле яго слоў, сустрэча працягвалася больш за чатыры гадзіны. Гаворка ішла пра памяншэнне штрафаў за гандаль таварамі без дакументаў ды аб устаноўцы тэрміналаў.

У Мінэканомікі абмеркавалі і праблему празмерных штрафаў, якія накладаюцца на ІП. На працягу месяца прадпрымальнікі падрыхтуюць свае прапановы па зменах правілаў гандлю таварамі легпраму, пасля чаго адбудзецца чарговая сустрэча з чыноўнікамі. Варта адзначыць, што ў міністэрстве не было прадстаўнікоў Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва", якое нядаўна праводзіла ў Мінску "антыкрызісны форум прадпрымальнікаў", у якім паўдзельнічала каля 1500 чалавек.

Днямі пра праблему прадпрымальнікаў выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, з 1 студзеня для ІП "скончыліся мядовыя гады". Сертыфікацыя прадукцыі — гэта першы крок, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы (гл. відэа).

Кіраўнік бізнес-саюза: Лукашэнка не інфармаваны аб рэальным становішчы ІП

Нагадаем, з 1 студзеня многія ІП у Беларусі не працуюць, бо тавары лёгкай прамысловасці яны павінны прадаваць з сертыфікатамі Мытнага саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі