У МЗС РФ рыхтуюцца да адключэння Расіі ад SWIFT, але абяцаюць падтрымку Беларусі

У МЗС РФ рыхтуюцца да адключэння Расіі ад SWIFT, але абяцаюць падтрымку Беларусі

Масква будзе падтрымліваць Беларусь, заявіў дырэктар дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва МЗС Расіі Дзмітрый Бірычэўскі. "Я думаю, што мы будзем абараняць нашага партнёра Беларусь, мы будзем дапамагаць нашым саюзнікам, цытуе яго словы ria.ru. — А тое, што прыдумляюць заходнікі супраць Беларусі, выклікае абсалютна негатыўныя эмоцыі".

Прадстаўнік МЗС РФ выказаўся і наконт магчымага ўвядзення новых санкцый ЕС супраць Беларусі, уключна з забаронай транзіту расійскага газу. Бірычэўскі кажа, што Масква не можа "рэагаваць на тыя меры, якія ўведзены ў дачыненні іншай краіны". Паводле яго слоў, расійскі бок будзе абмяркоўваць сітуацыю "з партнёрамі" і глядзець, што магчыма зрабіць.

Калі раней Еўрасаюз уводзіў санкцыі супраць уладаў Беларусі з-за фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і масавага парушэння правоў чалавека, дык цяпер — з-за пасадкі пасажырскага самалёта і арышту Рамана Пратасевіча, Сафіі Сапега. У Бруселі рыхтуюць эканамічныя сектаральныя санкцыі.

Тым часам у МЗС РФ дапускаюць адключэнне Расіі ад глабальных плацёжных сістэм і заклікаюць падрыхтавацца да такога варыянту развіцця падзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі