У мемарыяльным комплексе "Хатынь" пабудавалі царкву
![Царква ў Хатыні / sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/72kc29ftmg2rq061svo8xb3fjto9j43h.jpg.webp?itok=SMdkIRmd)
Царква ў Хатыні / sb.by
У мемарыяльным комплексе "Хатынь" пабудавалі драўляную царкву. Гэта практычна дакладная копія храма, які дзейнічаў у вёсцы з канца XVIII стагоддзя і згарэў у канцы лета 1943-га, піша sb.by.
Для таго, каб рэалізаваць праект, была "праведзена пэўная праца з архівамі, фотаздымкамі". У выніку адноўлены не толькі знешні выгляд царквы, але і "яе ўнутранае напаўненне".
Храм будзе пастаянна адкрыты для наведвальнікаў мемарыяла. Набажэнствы плануецца праводзіць "па знакавых датах" — 9 траўня ці 3 ліпеня.
Адкрыццё храма і новага музея прымеркавалі да 80-годдзя Хатынскай трагедыі. 22 сакавіка 1943 года нацысцкія карнікі спалілі вёску Хатынь у Лагойскім раёне, былі забітыя і спаленыя 149 чалавек, а сярод іх дзеці.
![У мемарыяльным комплексе "Хатынь" пабудавалі царкву](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/x851rai9eljiab93q2sndj60313sv5cq.jpg.webp?itok=olThL9RV)
![У мемарыяльным комплексе "Хатынь" пабудавалі царкву](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/11_45.jpg.webp?itok=nhlhCZjj)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.