Споўнілася 80 гадоў Хатынскай трагедыі. 22 сакавіка 1943 года нацысцкія карнікі спалілі вёску Хатынь у Лагойскім раёне. Былі забітыя і спаленыя 149 чалавек, сярод іх 75 дзяцей і падлеткаў. Выжылі толькі шэсць жыхароў вёскі. На яе месцы створаны мемарыяльны комплекс "Хатынь".
Прапаганда рэжыму Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае Хатынскую трагедыю ў сваіх мэтах.