У мексіканскіх серыялах перасталі цалавацца з-за свінога грыпу

Мексіканскі вытворца "мыльных опер" TV Azteca выключыў са сцэнараў серыялаў сцэны пацалункаў пасля таго, як на здымачных пляцоўках тэлекампаніі быў зафіксаваны выпадак захворвання на свіны грып.
У гэтых умовах сцэнарыстам даводзіцца шукаць незвычайныя спосабы, з дапамогай якіх персанажы "мыльных опер" могуць выказаць цёплыя пачуцці адзін да аднога.

Таксама эпідэмія свінога грыпу закранула і мексіканскія рэаліці-шоў. Для таго, каб захаваць здароўе ўдзельнікаў праграмы, на здымкі вырашылі не прыводзіць гледачоў.



Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі