У Мазыры за "масавыя беспарадкі" асуджаны яшчэ адзін футбольны заўзятар
![У Мазыры за "масавыя беспарадкі" асуджаны яшчэ адзін футбольны заўзятар](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kollage2-mazyr.jpg.webp?itok=InF38FYh)
Суд Мазырскага раёна 14 красавіка вынес прысуд футбольнаму заўзятару Віталію Мелеху. Ён прызнаны вінаватым у "грубым парушэнні грамадскага парадку" і "гвалце ў адносінах супрацоўнікаў унутраных спраў".
Віталь быў затрыманы ў траўні 2021 года разам з яшчэ 10 грамадзянамі, у асноўным — заўзятарамі мазырскай футбольнай каманды "Славія". Афіцыйна сцвярджалася, што яны — "удзельнікі каляфутбольнай групіроўкі праварадыкальнай накіраванасці". Сцвярджалася, што затрыманыя нібыта на акцыі пратэсту выкарыстоўвалі супраць міліцыянтаў газавыя балончыкі і кідалі ў іх камяні.
Па сведчанні жыхароў Мазыра, пасля выбараў там адбываліся мірныя сходы, а міліцыя разам з унутранымі войскамі выцяснялі іх удзельнікаў з цэнтральнай плошчы, жорстка затрымлівалі і збівалі.
Суддзя Валянціна Новікава прысудзіла Мелеху 2,5 года калоніі. З іх ужо амаль год хлопец правёў за кратамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.