У Мазыры Праваслаўную Царкву просяць дапамагчы знайсці магілу рэпрэсаваных

Мазырскі аргкамітэт па стварэнню партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” звярнуўся да япіскапа Тураўскага і Мазырскага Стэфана з просьбай дапамагчы ва ўстанаўленні месца пахавання рэпрэсаваных бальшавікамі людзей. Вось што распавёў “Еўрарадыё” каардынатар аргкамітэту па Гомельскай вобласці Павел Наздра:

“У мазырскім кафедральным саборы ў перыяд з 1937 года па 1939 год была турма НКВД. Там былі масавыя расстрэлы. Паводле афіцыйных звестак там было расстраляна 1900 чалавек”.

Актывісты просяць епіскапа дапамагчы ўстанавіць дакладнае месца пахавання расстраляных, бо, паводле некаторых звестак, парэшткі маглі быць вывезеныя з тэрыторыі сабору ў невядомым кірунку.

Павел Наздра кажа, што яшчэ адна з мэтаў ініцыятывы – адшукаць у архівах і абнародаваць спісы рэпрэсаваных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі