У Мазыры падчас чэмпіянату лесасекаў прайшоў конкурс кідання сякеры

У Мазыры завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі “Лесасек-2007”. Спаборніцтвы праходзілі на стадыёне “Палессе”.  У іх узялі ўдзел больш за 50 майстроў пілы і сякеры з Беларусі, Украіны, Літвы і Расіі. Ім давялося прадэманстраваць сваё майстэрства валодання сякерай і бензапілой.

У камандным заліку перамаглі лесасекі Мінскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. На другім месцы – віцебскія лесасекі, на трэцім – магілёўскія. А ў асабістым заліку ўсе пераможцы – майстры з Мінскай вобласці.

Для нешматлікіх гледачоў, якіх не спалохаў дождж, быў арганізаваны конкурс кідання сякеры.

Наступны чэмпіянат лесасекаў плануецца правесці ў Мінскай вобласці.

Беларускія навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі