У Мазырскім раёне памёр 45-гадовы мужчына, на якога ўпала старое дрэва

У Мазырскім раёне памёр 45-гадовы мужчына, на якога ўпала старое дрэва

У Мазырскім раёне памёр 45-гадовы мужчына, на якога ўпала старое сухое дрэва. Няшчасны выпадак адбыўся 14 верасня. Мужчына загінуў на працоўным месцы, паколькі працаваў вальшчыкам лесу.

Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, рабочага Мазырскага раённага жылкамугасу адправілі на працу ў Раманавіцкі лясгас. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына адышоў у бок ад месца, дзе займаўся валкай лесу. І ў гэты момант на яго ўпала дрэва. Ён памёр на месцы ад атрыманых траўмаў яшчэ да прыезду медыкаў. Па факце смерці вальшчыка лесу Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі