У мазырскага храма ад дажджоў трэснула падпорная сценка

У Мазыры дажджы нанеслі шкоду кафедральнаму сабору Святога Арханёла Міхаіла, пабудаванаму ў XVIII стагоддзі. Ад залеваў зрушыўся грунт, і ад таго ў некалькіх месцах зрушылася падпорная сценка, якая ўмацоўвае падмурак. Сцяна даўжынёй 10 метраў і таўшчынёй прыкладна 20 сантыметраў месцамі нахілілася і трэснула.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на выратавальнікаў, на гэты момант устойлівасці храма нічога не пагражае. Адмыслоўцы прынялі рашэнне знесці сценку і забетаніраваць пляцоўку каля праваслаўнага храма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі