У матчы Кубка Дэвіса Беларусь выйграе ў Даніі — 2:1

У матчы Кубка Дэвіса Беларусь выйграе ў Даніі — 2:1

У матчы 3-га круга II Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса Беларусь выйграе ў Даніі — 2:1. У суботу на цэнтральным корце Палаца тэніса ў Мінску прайшоў парны паядынак, у якім беларусы святкавалі перамогу — 6:2, 6:4, 4:6, 6:2. За нашу каманду выступалі Максім Мірны і Яраслаў Шыла, які ў апошні момант замяніў Ягора Герасімава. Ім супрацьстаялі датчане Фрэдэрык Нільсэн і Томас Кроман.

Як паведамляла Еўрарадыё, ў пятніцу прайшлі два адзіночныя паядынкі. У першым з іх Яраслаў Шыла ў пяці сэтах прайграў Фрэдэрыку Нільсэну, у другім Ілля Івашка ў трох сэтах разграміў Андрэаса Б'ерэхуса. Усё вырашыцца ў нядзелю. У першым адзіночным паядынку Івашка сустрэнецца з Нільсэнам, у другім будуць гуляць Шыла і Б'ерэхус.

Пераможца сустрэчы Беларусь — Данія атрымае права ў наступным сезоне згуляць у 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны розыгрышу Кубка Дэвіса.

У матчы Кубка Дэвіса Беларусь выйграе ў Даніі — 2:1
Яраслаў Шыла. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі