У матчы “Іслач” — “Дынама” (Брэст) пяць мячоў забілі за 25 хвілінаў

У матчы “Іслач” — “Дынама” (Брэст) пяць мячоў забілі за 25 хвілінаў

Футбольны клуб “Іслач” пацярпеў першую паразу ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. 30 красавіка каманда згуляла з брэсцкім “Дынама” ў рамках 5 тура першынства і саступіла з лікам 2:4.

Адметна, што ўжо на 25-й хвіліне гульні лік быў 2:3 — за такі рэкордна кароткі прамежак часу ў матчы забілі ажно пяць галоў.

Цяпер “Іслач” апусцілася на трэці радок у турнірнай табліцы, а брэсцкае “Дынама” заняло 8-мы радок.

Нагадаем вынікі іншых матчаў, якія прайшлі ў рамках 5 тура: “Нёман” — “Мінск” — 0:1, “Шахцёр” — “Нафтан” — 2:0, “Дынама” (Мінск) — “Слуцк” — 1:1, “Белшына” — БАТЭ — 2:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі