У Маскве затрыманы беларускі гандляр зброяй

У Маскве затрыманы гандляр зброяй, які прыехаў з Беларусі. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах паведамляе сайт “Актуальные комментарии”. Па словах крыніцы, 9 лістапада ў 06:30 на станцыі метро “Беларуская” затрыманы мужчына, 1959 года нараджэння, які прыехаў у Маскву з горада Ворша. Пры даглядзе ў яго знойдзены і канфіскаваны пісталет Макарава, рэвальвер “Наган”, 200 патронаў калібра 7,62 мм, а таксама 13 патронаў калібра 9 мм.

Пры ператрусе ў маскоўскай кватэры, якую здымаў беларус, быў знойдзены пісталет “ТТ”, пяць абоймаў да яго з 37 патронамі, граната Ф-1 і каля 100 патронаў да зброі рознага калібра. Акрамя таго, у затрыманага канфіскаванае падробленае пасведчанне супрацоўніка Федэральнай службы бяспекі.

Затрыманы мужчына змешчаны ў следчы ізалятар, распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі