У Маскве затрымалі Z-актывіста, які хацеў скрасці цацкі з стыхійнага мемарыяла

Мемарыял каля помніка Лесі Украінцы / t.me/sotavisionmedia
Мемарыял каля помніка Лесі Украінцы / t.me/sotavisionmedia

Увечары 18 студзеня ў Маскве паліцыя затрымала каля помніка Лесі Украінцы Z-актывіста, перадае тг-канал sotavisionmedia.

Мужчына хацеў скрасці цацкі са стыхійнага мемарыялу. Гэты мемарыял каля помніка Лесі Украінцы ўзнік пасля расійскай ракетнай атакі на Дняпро 14 студзеня, калі ракета трапіла ў жылы дом. Пры гэтым загінула 45 чалавек.

18 студзеня каля помніка паставілі дзяжурыць паліцыянтаў, аднак людзі ўсё адно нясуць туды кветкі і цацкі, каб ушанаваць памяць загінулых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі