У Маскве ў кіроўцы беларускага аўто скралі 700 тысяч долараў

Невядомыя справакавалі аварыю з аўтамабілем Lexus з беларускімі нумарамі. А калі кіроўца выйшаў з машыны, зламыснікі напалі на яго. Яны стрэлілі мужчыне з траўматычнага пісталета ў руку і спіну.
 

Здабычай налётчыкаў стала сумка з 21 мільёнамі расійскіх рублёў (каля 700 тысяч долараў), якую кіроўца вёз на заднім сядзенні. З месца здарэння налётчыкі з’ехалі на белай "Волзе". Рабаўнікі абвешчаныя ў вышук, паведамляюць расійскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі