У Маскве сёння пройдуць беларуска-расійскія “газавыя” перамовы

Перамовы па пастаўках расійскага газу ў Беларусь пройдуць сёння ў Маскве. Беларускі бок прадстаўляюць міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц і генеральны дырэктар “Белтрансгазу” Уладзімір Маёраў, расійскі – кіраўнікі кампаніі “Газпром”. Будуць абмеркаваныя не толькі пастаўкі газу ў 2008 годзе, але і сёлетнія. Беларусь мае намер выкласці свае прапановы ў справе формулы цэнаўтварэння на газ.

Пакуль кошт газу для Беларусі залежыць ад сярэднееўрапейскага. Ён стане вядомы толькі пасля таго, як кантракты падпішуць усе спажыўцы расійскага газу ў Еўропе.

Мінск настойвае на большай вызначанасці, каб планаваць выдаткі на энерганосьбіты ў доўгатэрміновай перспектыве, адзначае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі