У Маскве стартуе XVIII “Кубак Садружнасці” па футболе

16 студзеня ў Маскве стартуе XVIII “Кубак Садружнасці” па футболе. У сваім першым матчы магілёўскі “Днепр”, які прадстаўляе на турніры Беларусь, згуляе з кіргізскім клубам “Дардой-Дынама”. З кожным годам “Кубак Садружнасці” губляе сваю папулярнасць, піша сайт "Вести.Ru". Склад удзельнікаў драбнее: прадстаўнікі Расіі, Украіны і Ўзбекістана — казанскі "Рубін", кіеўскае "Дынама" і ташкенцкі "Бунядкор" — сёлета возьмуць удзел у Кубку рэзервовымі складамі. Чэмпіёны Беларусі і Малдавіі, БАТЭ і "Шэрыф", увогуле адмовіліся ад удзелу. Іх замянілі "Днепр" і "Дачыя".

Замест прадстаўніка Грузіі на турнір прыехаў чэмпіён Фінляндыі – “ХІК”. Не будзе на Кубку і моладзевай зборнай Расіі, на гэты раз яе месца заняла зборная клубаў Расіі

Магілёўскі “Днепр” выступае ў групе А. Разам з ім у групу трапілі "Дардой-Дынама" (Кіргізія), "Металург" (Латвія) і "Рубін" (Расія).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі