У Маскве разбурылі памятную пліту белагвардзейскіх генералаў

У Маскве разбураная памятная пліта, усталяваная ў гонар белагвардзейскіх генералаў Пятра Краснова, Андрэя Шкуро, Цімафея Даманава і Гельмута фон Панвіца.  Яна знаходзіцца на тэрыторыі праваслаўнага храма ўсіх Святых, дзе была ўсталяваная прадстаўнікамі расійскіх праварадыкальных арганізацый. Паводле звестак міліцыі, акт вандалізму ўчынілі трое невядомых, якія малаткамі разбілі пліту на чатыры часткі. Затрымаць іх па гарачых слядах няўдалося, паведамляе «Інтэрфакс».

Здарэнне невыпадкова адбылося 9 траўня, у Дзень Перамогі над фашызмам. Справа ў тым, што згаданыя генералы падчас Другой сусветнай вайны ваявалі на баку Нямеччыны супраць Савецкага Саюзу.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі