Вы тут

У Маскве распавялі, за што Лукашэнка падзякаваў Пуціну

Аляксандр Лукашэнка / З архіву БЕЛТА

У Маскве распавялі падрабязнасці тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якая адбылася 2 кастрычніка. Падкрэсліваецца, што гэта была ініцыятыва беларускага боку.

"[Лукашэнка] падзякаваў за расійскую вакцыну [ад каранавіруса], піша ў Twitter Кремлевский пул РИА. — Абмеркавалі Нагорны Карабах і сітуацыю ў Мінску".

Сцвярджаецца, што Лукашэнка і Пуцін "выказалі ўпэўненасць, што праблемы, якія ўзніклі пасля выбараў, будуць у хуткім часе ўрэгуляваны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.