У Маскве пройдуць перамовы аб пастаўках беларускай прадукцыі ў Расію

У Маскве пройдуць перамовы аб пастаўках беларускай прадукцыі ў Расію

У Маскве пройдуць перамовы аб пастаўках беларускай прадукцыі ў Расію. Яны прызначаны на 22 траўня. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны Леанід Заяц.

“У панядзелак… мы будзем сустракацца на пляцоўцы Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі, — цытуе словы Зайца БЕЛТА. — Абмяркуем пытанні аб зняцці прэтэнзій і адкрыцці доступу нашай прадукцыі на расійскі рынак”.

Міністр перакананы, што на сённяшні дзень у расійскага боку няма аргументаў і фактаў, якія б перашкодзілі прасоўванню беларускай прадукцыі ў Расійскай Федэрацыі. Як вядома, вясной супрацоўнікі Рассельгаснагляду праінспектавалі тры дзясяткі беларускіх прадпрыемстваў. Леанід Заяц кажа, што на гаспадарчыя пытанні расіянам ужо далі адказ, а заўвагі па выніках другой праверкі ў Мінску гатовы абмяркоўваць.

З 19 траўня Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі шэрагу беларускіх вытворцаў сухога малака, масла і сыру (з Кобрына, Маладзечна, Навагрудка, Пружанаў, Слуцка і Любані). Сцвярджаецца, што ў прадукцыі паўторна выявілі лінкаміцын, натаміцын, цыпрафлоксацын і тылазін. Заяц кажа, што яго гэтыя дзеянні расійскага боку здзівілі. Ён лічыць, што да беларускай прадукцыі адносяцца "прадузята".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі