У Маскве прапанавалі браць адбіткі пальцаў у беларусаў, якія прыязджаюць у Расію

У Маскве прапанавалі браць адбіткі пальцаў у беларусаў, якія прыязджаюць у Расію

У Маскве прапанавалі браць адбіткі пальцаў у беларусаў, якія прыязджаюць у Расію. Расійскія праваахоўнікі незадаволеныя, што грамадзяне краін Еўразійскага эканамічнага саюза вызваленыя ад гэтай працэдуры. Як інфармуе сайт mosday.ru, пытанне падымалася 20 лютага на пасяджэнні Маскоўскай гарадской думы. Начальнік Галоўнага ўпраўлення МУС Расіі па Маскве Алег Баранаў звярнуў увагу на той факт, што беларусы, армяне, казахі, кыргызы не павінны атрымліваць дакументы на дазвол на працу, і таму не праходзяць дактыласкапію. А паводле статыстыкі, на грамадзян краін згаданага саюза прыпадае траціна ўчыненых у Маскве злачынстваў.

Па словах Баранава, заканадаўчая ініцыятыва пра абавязковую дактыласкапію для ўсіх замежнікаў, якія прыязджаюць у РФ, прапрацоўваецца МУС Расіі. Мяркуецца, што яна "дазволіць весці больш дакладны дактыласкапічны ўлік замежных грамадзян і выяўляць асоб, якія ўяўляюць аператыўны інтарэс, а таксама зробіць моцнае прафілактычнае ўздзеянне". Летась адбіткі пальцаў у Маскве ўзялі ў больш чым 500 тысяч чалавек, якія прыехалі на працу з замежжа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі