У Маскве памёр паліцэйскі, які пацярпеў, ахоўваючы Лукашэнку

Загінулы арганізоўваў спецпраезд картэжа прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Lifenews.





Беларуская дэлегацыя прыбыла ў расійскую сталіцу 25 снежня. Для бесперашкоднага руху картэжа Аляксандра Лукашэнкі з аэрапорта Унукава ў цэнтр Масквы на трасе былі выстаўлены пасты ДПС.





30-гадовы капітан Андрэй Белякоў разам з напарнікам дзяжурылі на 33-м кіламетры Кіеўскай шашы.





У момант, калі інспектар прыпыніў паток транспарту для праезду картэжа, яго збіў аўтамабіль "Таёта Камры". У наступную раніцу пацярпелы ад атрыманых траўмаў сканаў.





За рулём аўтамабіля, які наехаў на інспектара, знаходзіўся супрацоўнік Упраўлення на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Расіі.