У Маскве пачалі крымінальную справу па забойстве беларуса ў метро

Прыкладна ў 19 гадзін 10 жніўня ў Маскве ў вагоне электрацягніка, які рухаўся па перагоне паміж станцыямі "Строгіна" і "Крылацкае" Маскоўскага метрапалітэна, невядомы зрабіў два колата-рэзаныя нажавыя раненні ў грудную клетку і левае перадплечча 33-гадоваму беларусу Ігару Лінніку . Як адзначае БелаПАН, ад атрыманых ранаў пацярпелы сканаў на лаўцы платформы станцыі "Моладзевая". Агляд месца здарэння маскоўскія міліцыянты ўжо закончылі, забралі і вывучаюць запісы з камераў назірання. Злачынцу, які ўчыніў забойства, шукаюць праваахоўныя органы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі