У Маскве на маршы ў падтрымку Івана Галунова затрымліваюць журналістаў

У Маскве на маршы ў падтрымку Івана Галунова затрымліваюць журналістаў

У Маскве адбываецца марш у падтрымку журналіста Івана Галунова. Не зважаючы на тое, што крымінальную справу супраць яго напярэдадні спынілі, людзі выйшлі на Чыстыя пруды ў знак салідарнасці з расследавальнікам і супраць палітычнага матываванага пераследу.

Маскоўскія ўлады сцягнулі да месца правядзення акцыі паліцыянтаў. Неўзабаве пасля мачатку марша пачаліся затрыманні. На гэты момант вядома пра 23 затрыманых, сярод іх супрацоўнікі "Медузы", Reuters, "Коммерсанта" "Дождя "ды "МБХ-Медиа".

Таксама затрыманы апазіцыйны палітык Аляксей Навальны.

У Маскве на маршы ў падтрымку Івана Галунова затрымліваюць журналістаў
Reuters
У Маскве на маршы ў падтрымку Івана Галунова затрымліваюць журналістаў
Reuters

Карэспандэнта "Медузы" Івана Галунова затрымалі 6 чэрвеня. Паліцыя быццам бы знайшла ў яго наркотыкі. Хлопца адвезлі ў пастарунак, доўгі час ніхто не ведаў, што Галуноў затрыманы.

Пасля таго, як у якасці доказаў віны Галунова былі апублікаваныя фэйкавыя фота з яго кватэры і несапраўдныя даведкі, СМІ пачалі пісаць пра "заказ" на крымінальны пераслед журналіста і сувязь затрымання з яго расследаваннямі. Людзі па ўсёй Расіі выйшлі на пікеты ў яго падтрымку.

11 чэрвеня ўлады не вытрымалі ціску грамадскасці і спынілі справу Івана Галунова. Увечары таго ж дня журналіст быў вызвалены з-пад хатняга арышту.

У Маскве на маршы ў падтрымку Івана Галунова затрымліваюць журналістаў
Reuters
У Маскве на маршы ў падтрымку Івана Галунова затрымліваюць журналістаў
Затрыманне Аляксея Навальнага / Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі