У Маскве да месца акцыі Навальнага сцягнулі аўтазакі і бранятэхніку

У Маскве да месца акцыі Навальнага сцягнулі аўтазакі і бранятэхніку

У Маскве для пешаходаў перакрылі спецтэхнікай уваход на вуліцу Цвярскую, перадаюць расійскія СМІ. 

Уваход на вуліцу перакрылі спецтэхнікай. Паводле інфармацыі тэлеканала "Дождь", да вуліцы таксама сцягнутыя аўтазакі і бранятэхніка. Трапіць на Цвярскую можна толькі пры наяўнасці спецыяльнага пропуску. На вуліцы знаходзяцца людзі, якія мантуюць дэкарацыі для правядзення свята "Часы і эпохі". 

Прыйсці на вуліцу Цвярскую заклікаў сваіх прыхільнікаў апазіцыянер Аляксей Навальны пасля таго, як усе падрадчыкі адмовіліся паставіць сцэну і гук на дазволенай апазіцыйнай акцыі на праспекце Сахарава. На Цвярской ладзіцца афіцыйнае святкаванне Дня Расіі. Улады расійскай сталіцы перасцераглі апазіцыянераў, што любую правакацыю будуць расцэньваць як пагрозу грамадскаму парадку. 

Пазней у мэрыі Масквы заявілі журналістам, што прыхільнікам Навальнага не будуць перашкаджаць, калі яны прыйдуць на Цвярскую без плакатаў і не будуць выкрыкваць лозунгі. 

Тым часам з розных гарадоў Расіі паступаюць паведамленні пра затрыманні пратэстоўцаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі