У Маскве абвяргаюць, што Януковіч хоча атрымаць палітычны прытулак

Паводле Пяскова, ніякага палітычнага прытулку Віктар Януковіч у расійскіх уладаў не прасіў. "Гэта качка, гэта інфармацыйная партызаншчына, інфармацыйная вайна", — цытуе словы прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна РІА "Новости".

 

Тым часам, украінскія СМІ паведамляюць, што сыны Януковіча ўжо выехалі з Украіны.

Фота — ria.ru