Вы тут

У маскоўскім метро затрымалі беларусаў, якія знаходзяцца ў федэральным вышуку

Беларусаў спынілі кантралёры праз адсутнасць ахоўных масак / Ілюстрацыйнае фота, Сяргей Аўдуеўскі​

У маскоўскім метро затрымалі пару беларусаў, якія знаходзяцца ў расійскім федэральным вышуку, паведамляе РІА "Новости". Іх падазраюць у "крадзяжы" і "кіраванні ў нецвярозым стане", але папаліся яны праз тое, што ўвайшлі ў метро без ахоўных масак.

Пару спынілі кантралёры. Пачалі складаць пратакол.

"Пры складанні адміністрацыйных матэрыялаў было ўстаноўлена, што пара знаходзіцца ў федэральным вышуку. Супрацоўнікі праваахоўных органаў высветлілі, што затрыманыя — грамадзяне Беларусі, якія расшукваюцца", — расказалі ў прэс-службе ўстановы, якая адказвае за кантроль перавозак.

Падазраваных перадалі ў паліцыю. Пратаколы за парушэнне санітарных патрабаванняў Расспажыўнагляду на іх таксама склалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.