У "Маршы нязгодных" у Пецярбургу ўдзельнічала тысяча чалавек

Каля тысячы чалавек прынялі ўдзел у "Маршы нязгодных" у Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя "Эхо Москвы".  Удзельнікі акцыі правялі шэсце ад канцэртнай залы «Кастрычніцкая» да Піянерскай плошчы, дзе адбыўся мітынг-канцэрт. Асноўныя патрабаванні мітынгоўцаў былі вяртанне дэмакратычных правоў і свабодаў, вызваленне палітычных вязняў.

У Маршы нязгодных прымалі ўдзел апазіцыйныя лідэры Эдуард Лімонаў, Гары Каспараў, Андрэй Іларыёнаў. Супраць Лімонава былі зладжаныя правакацыі: невядомыя закідалі яго экскрэментамі. Потым у месцы правядзення маршу былі раскіданыя чырвоныя майткі з надпісам «Гэта я - Эдзічка».

Міліцыя не затрымлівала правакатараў. Дваіх з іх затрымалі арганізатары акцыі і перадалі міліцыянтам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі