Вы тут

У маршрутцы Мінск-Петрыкаў п'яны пасажыр збіў спадарожніцу

pixabay.com

П'яны пасажыр маршруткі Мінск-Петрыкаў у дарозе збіў спадарожніцу. Пра гэты выпадак агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Здарэнне адбылося напрыканцы 2018 года. 56-гадовы ўраджэнец Петрыкаўскага раёна беспадстаўна сткнуў жанчыну некалькі разоў кулаком па галаве.

Прыехаўшы ў Петрыкаў, жанчына звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі знайшлі мужчыну па гарачых слядах. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.