У Маларыцкім раёне на 50 мільёнаў затрымана кантрабандных грузаў

У абодвух выпадках замежны тавар перавозілі мясцовыя беспрацоўныя. Затрыманні адбыліся ў вёсках Збураж і Лозіца ля беларуска-украінскай мяжы. Дакументаў на тавар у перавознікаў не апынулася. Не змаглі растлумачыць яны, і якім чынам груз быў увезены ў краіну. Па папярэдніх дадзеных, абодва выпадкі не звязаныя паміж сабой. Кожны парушальнік пастаўляў абутак і адзежу для рэалізацыі на рынках Беларусі. Цяпер праводзіцца праверка. Кантрабанда канфіскаваная. Агульны кошт, па папярэдніх дадзеных, склаў 50 мільёнаў рублёў.

Паводле ОНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі