У Маладзечне затрымалі актывіста, які ехаў на акцыю апазіцыі ў Мінск

У Маладзечне затрымалі актывіста, які ехаў на акцыю апазіцыі ў Мінск

У Маладзечне затрымалі апазіцыйнага актывіста Алеся Абрамовіча, які збіраўся ў Мінск на “Марш абураных беларусаў”. Несанкцыянаваную акцыю анансаваў Мікола Статкевіч, яна мусіць пачацца сёння ў 14.00.

Падчас затрымання міліцыянты заявілі Абрамовічу, што актывіст пераходзіў вуліцу ў нявызначаным месцы. Затым яго адвезлі ў Маладзечанскі псіханеўралагічны дыспансер з мэтай праверкі на прадмет алкагольнага ап’янення, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

Праваабаронцы таксама паведамляюць пра затрыманне сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Маладэчна Генадзя Фарыно. Ён зараз у міліцыі. Раніцай у Баранавічах, на пероне вакзала перад адпраўленнем цягніка супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным быў затрыманы Рыгор Грык, грамадскі актывіст, сябра прафсаюза РЭП.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі