У Маладзечанскім раёне схованка з брагай была замаскіравана гноем (фота, відэа)

У Маладзечанскім раёне схованка з брагай была замаскіравана гноем (фота, відэа)

У Маладзечанскім раёне схованка з брагай была замаскіравана… гноем. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, здарэнне адбылося ў вёсцы Вязавец. На адным з падворкаў міліцыянеры знайшлі гаспадарчую пабудову, прыстасаваную для вытворчасці самагону. Побач у зямлі была закапаная ёмістасць з брагай, іншая фактычна знаходзілася пад адкрытым небам.  

Агулам на падворку 29-гадовага вяскоўца знайшлі 9200 літраў самагоннага паўфабрыкату. Яго знішчылі. Цікава, што мужчына ў вытворчым працэсе выкарыстоўваў… грузавік з цыстэрнай. У яго адносінах распачалі адміністрацыйны працэс. Раней вяскоўца ўжо прыцягвалі да адказнасці за падобнае правапарушэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі