У Максіма Мірнага палепшыўся стан здароўя

Стан вядомага беларускага тэнісіста Максіма Мірнага здавальняючы, ёсць станоўчая дынаміка. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага лекара 4-й мінскай гарадской клінічнай лякарні Дзмітрый Тарапілаў.
Паводле яго слоў, сёння паўторна сабраўся кансіліум лекараў, яму прызначана адпаведнае лячэнне. У панядзелак будзе вырашацца пытанне аб выпісцы тэнісіста, інфармуе “Інтэрфакс”.

Нагадаем, Максім Мірны і Ўладзімір Ваўчкоў прапусцілі парны матч Кубка Дэвіса супраць польскіх тэнісістаў з-за вірусу. Калі Ваўчкоў абышоўся хатнім лячэннем, то Мірнага давялося шпіталізаваць. Вострая вірусная інфекцыя дала сур’ёзнае ўскладненне на ныркі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі